Навуко́ўцы (у ЦЧ — эко́лагі) — сукупнасьць навуковых груп, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Зоны. Адзінай групоўкай іх назваць можна толькі ўмоўна, дзейнічаюць асобныя групы вучоных, пасланых урадам Украіны для вывучэньня Зоны.
Апісаньне й ідэалёгія групоўкі[]
Асноўная задача навукоўцаў — вывучэньне Зоны. Нягледзячы на глыбокія спазнаньні, на практыку ў палявых умовах амаль бездапаможныя, таму баявыя дзеяньні яны вядуць толькі ў парадку самаабароны, даручаючы ахову вайскоўцам альбо сталькерам. Не маюць цэнтральнай базы як такой, але ў іх ёсьць дзьве мабільныя дасьледчыя лябараторыі. За межы лябараторыяў яны выходзяць толькі ў суправаджэньні аховы. У Зоне навукоўцаў падтрымліваюць вайскоўцы й «абавязак», аднак, прыбыць яны могуць не заўсёды, таму навукоўцы часта зьвяртаюцца за дапамогай да сталькераў. Зь імі яны падтрымліваюць дзелавыя адносіны, нягледзячы на іх нелегальнае знаходжаньне ў Зоне, за якасна выкананую працу навукоўцы добра плацяць, добра выконваюць сваю працу наймаюць працаваць па кантракце й выдаюць афіцыйны пропуск у Зону, купляюць артэфакты й часткі тэл мутантаў па даволі высокім расцэнках.
Лябараторыі[]
У навукоўцаў ёсьць мабільныя лябараторыі, якія ўяўляюць сабой мэталічны бункер з жылымі адсекамі, санвузлом, дасьледчымі памяшканьнямі й герметычным уваходам. На даху можа знаходзіцца пляцоўка для малагабарытных верталётаў ці бесьпілётнікаў. Таксама там можа ўладкоўвацца наглядальны пункт. У Зону бункеры дастаўляюць пры дапамозе грузавых верталётаў і ўсталёўваюць на роўнай паверхні, замацоўваючы чатырма мэталічнымі ўпорамі па кутах. Усяго ў гульні паказаны два бункеры:
- Бункер навукоўцаў (Янтарь) — бункер, які знаходзіцца на тэрыторыі возера «Янтарь». Загадчык бункера — прафэсар Сахараў.
- Бункер навукоўцаў (Навакольлі «Юпітэра») — бункер, які знаходзіцца ў навакольлях «Юпітэра». Загадчыкі бункерам — прафэсары Герман і Азёрські.
ua:Вчені